Спортсмены Островетчины отметили свой профессиональный праздник
У гэты дзень сабраліся разам усе нераўнадушныя да спорту людзі. Хто жыве пад дэвізам: “Вышэй, хутчэй, мацней”, старанна трэніруецца і імкнецца да новых дасягненняў. І тыя, хто іх накіроўвае, настаўляе, дапамагае. Спартсмены, іх трэнеры і ўсе спецыялісты спартыўнай сферы адзначылі Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту.Першым павіншаваць прысутных з прафесійным святам на сцэну падняўся намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла.
– Спорт даўно стаў асобнай і важнай галіной у нашым раёне, – адзначыў Віктар Збігневіч. – Мы ганарымся дасягненнямі нашых спартсменаў – а ганарыцца ёсць чым! У сваю чаргу мы стараемся стварыць як мага больш спрыяльных умоў для таго, каб астравецкія спартсмены развіваліся, трэніраваліся, скаралі новыя вяршыні.
Некалькі гадоў назад рашэннем райвыканкама былі зацверджаны штогадо выя прэміі ў галіне дзіцяча-юнацкага спорту за высокія вынікі на рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах. Сёлета гэта традыцыя прадоўжылася: матэрыяльнае заахвочванне за перамогі і прызавыя месцы на рэспубліканскіх спаборніцтвах атрымалі баксёры Марк Маргуж, Арцём Каспяровіч, Іван Стэх, Вадзім Мароз, Мікіта Ромаш, Яўген Красоўскі, Дзмітрый Хадорскі, Аляксандр Філіповіч. Не застаўся без увагі і трэнер юных баксёраў – Аляксей Зянонавіч Маргуж, які таксама быў адзначаны прэміяй.
Грашовую ўзнагароду атрымаў таксама і выхаванец трэнера Анатоля Мечыслававіча Кавалеўскага Яўген Бараноўскі з Гервяцкай сярэдняй школы.Падзяку Астравецкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюзнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў атрымаў Вадзім Анатольевіч Лебядзевіч. А трэнер па боксе Аляксей Зянонавіч Маргуж быў узнагароджаны Ганаровай граматай Астравецкага райвыканкама.
Каштоўныя падарункі ад Астравецкага фізкультурна-спартыўнага клуба атрымалі Дзмітрый Карвэцкі, Дзмітрый Юцкевіч і Аіда Недалтоўская.
Шчырыя словы віншаванняў прагучалі ў адрас спартсменаў і іх трэнераў і ад імя начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Наталлі Іосіфаўны Станкевіч. Свае віншаванні яна таксама дапоўніла ўзнагародамі: Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму адзначаны Вадзім Анатольевіч Лебядзевіч. Не засталіся без увагі і лепшыя спартсмены сярод школьнікаў, трэнеры і настаўнікі фізічнай культуры.
Серыю ўзнагарод і падарункаў прадоўжыла намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Таццяна Мікалаеўна Букель.– Мы ганарымся кожным, хто праслаўляе на спартыўных алімпах нашу Астравеччыну, – падкрэсліла Таццяна Мікалаеўна. – І будзем імкнуцца да новых перамог!
А юныя артысты павіншавалі работнікаў фізічнай і спорту прыгожымі песнямі і вясёлымі танцамі.
-------------------------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ, фота аўтара.

