Спасатели стали победителями Кубка Островецкого района по настольному теннису
Зборная каманда астравецкіх выратавальнікаў заняла першае месца на Кубку Астравецкага раёна па настольным тэнісе сярод працоўных калектываў.У спаборніцтве ўдзельнічалі шэсць каманд: ДЛГУ “Астравецкі лясгас”, цэнтральнай раённай бальніцы, РГА “Беларускае таварыства інвалідаў”, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, Беларускай АЭС, прадпрыемства меліярацыйных сістэм.
Сярод жанчын у асабістым заліку лепшай ракеткай аказалася Наталля Сторта (РАНС). Другое месца заняла Нэля Сідарук (ПМС), на трэцім – Івона Гаваноўская (ЦРБ).
Удзельнікаў-мужчын было больш, таму іх падзялілі на тры групы, пераможцы якіх у выніку і змагаліся за камплект медалёў. Асабліва цікавым і відовішчным аказаўся фінал, дзе спаборнічалі Андрэй Баранаў (БелАЭС) і Канстанцін Матузевіч (РГА “Беларускае таварыства інвалідаў”) – ніводзін не хацеў саступаць саперніку і ўпарта змагаўся да канца. У выніку фартуна “усміхнулася” супрацоўніку БелАЭС, які і стаў пераможцам. Канстанцін Матузевіч стаў другім, а Станіслаў Тумкевіч (РАНС) заняў трэцяе месца.
У выніку ў агульнакамандным заліку пераможцам спаборніцтва стала каманда выратавальнікаў, на другім месцы – ПМС, а трэцяе заняла зборная БелАЭС.
Марына МАЦКЕВІЧ.
