Соревнования по волейболу посвятили 80-летию профсоюзного спортивного движения в Беларуси
Валейбалісты Астравеччыны сабраліся “высветліць адносіны” пад сеткай на спаборніцтве на кубак Астравецкага раёна па валейболе сярод каманд працоўных калектываў. Спаборніцтвы прысвячаліся 80-годдзю прафсаюзнага спартыўнага руху ў Беларусі.Пазмагацца за права звацца лепшымі сабраліся шэсць каманд: ДЛГУ “Астравецкі лясгас”, “Янвесттранс”, БелАЭС, раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, сярэдняя школа №1 і прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Яны былі падзелены на дзве групы. У фінальныя спаборніцтвы выходзілі каманды, заняўшыя першае і другое месцы ў кожнай з груп.
У выніку за трэцяе-чацвёртае месцы сустрэліся валейбалісты “БелАЭС” і РАНС. Пасля напружаных і вострых адборачных гульняў тут паядынкі праходзілі больш спакойна і прадказальна. З лікам па партыях 2:0 бронзавым прызёрам стала каманда астравецкіх выратавальнікаў.
Фінальны паядынак паміж “Янвесттрансам” і лясгасам таксама не адзначыўся асаблівай барацьбой і пераможцаў вызначылі сыграныя дзве партыі, дзе мацнейшымі былі валейбалісты “Янвесттранса”. Каманда лясгаса – сярэбраныя прызёры.
Пераможцы і каманды-прызёры былі ўзнагароджаны кубкамі, медалямі і граматамі Астравецкага фізкультурна-спартыўнага клуба.
-------------------------
Падрыхтавала Марына БАРОК.
