С победой вернулись островецкие боксёры с республиканского турнира
Новыя прызавыя месцы занялі астравецкія баксёры на адкрытым рэспубліканскім турніры, прысвечаным памяці майстра спорту СССР У.В. Несцерава, які праходзіў у Полацку.Раман Гродэль выступіў у двух паядынках і стаў бронзавым прызёрам. Арцём Каспяровіч, Аляксандр Філіповіч, Вадзім Мароз у сваіх вагавых катэгорыях занялі другое месца. А Яўген Красоўскі і Дзмітрый Хадорскі вярнуліся дадому пераможцамі турніру.
Алег Батура, Дзмітрый Відута, Аляксандр Стаскойць хоць і не занялі прызавых месцаў, але выглядалі на рынгу дастойна і правялі добрыя баі.
------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.
