Пять медалей завоевали островецкие боксёры на областной спартакиаде
1
Сярэбрана-бронзава-залаты камплект медалёў прывезлі астравецкія баксёры са спартакіяды Гродзенскай вобласці сярод удзельнікаў 2001-2002 гадоў нараджэння і абласнога першынства сярод баксёраў 2003-2004 гадоў нараджэння.У спартакіядзе майстэрства бою на рынгу дэманстравалі чацвёра нашых удзельнікаў. І не безвынікова: астраўчане сабралі ўвесь камплект узнагарод. Яўген Красоўскі стаў пераможцам, Раман Гродэль заняў другое месца, а Аляксандр Дзянісаў стаў трэцім.
Іх таварыш Яўген Гасюлевіч не ўвайшоў у лік прызёраў, але таксама добра правёў свой бой. Спадзяёмся, што медалі ў хлопца яшчэ наперадзе.
У першынстве малодшых баксёраў таксама ўдзельнічалі чацвёра астраўчан. У выніку Максім Каспяровіч стаў сярэбраным прызёрам спаборніцтва, а Артур Ляшчэўскі заняў трэцяе месца. Дастойна глядзеліся на рынгу Ігар Лаўрэцкі і Улад Гайдуль. Хлопцам не хапіла ўпэўненасці і шанцавання – значыць, ёсць над чым працаваць і да чаго імкнуцца.
--------------------------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.
