После двух этапов игр областного чемпионата по пляжному футболу островецкий "Мелиоратор" занимает третье место

пляжный футболАстравецкі “Меліяратар” пасля двух этапаў гульняў чэмпіянату Гродзенскай вобласці па пляжным футболе займае трэцяе месца.

Першы этап спаборніцтва праходзіў у канцы чэрвеня, дзе астраўчане выйгралі ў шчучынскага “ЛясКама” 5:3, але прайгралі ўдзельніку чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па пляжным футболе слонімскаму “Фарсажу” з лікам 2:4.

Падчас другога этапу футбалісты “Меліяратара” мераліся сіламі на пясчаным полі з гродзенскімі сапернікамі. Спачатку яны выйгралі ў каманды “Аспера.бай” з лікам 4:2, затым разграмілі футбалістаў Гродзенскага мясакамбіната – 7:2, аднак у апошняй сустрэчы саступілі сапернікам – зборнай “Гродна”, якія таксама гуляюць у чэмпіянаце Беларусі, – 1:6.

Такім чынам, цяпер “Меліяратар” займае трэцяе месца, саступаючы па ачках камандам са Слоніма і Гродна. Што будзе далей, пакажа наступны этап спаборніцтва.

Марына МАЦКЕВІЧ.