Педагоги Островетчины на один день стали спортсменами

спорт педагогиУ той дзень настаўнікі з усіх навучальных устаноў раёна спяшаліся ў гімназію №1. Але іх склікала не педагагічная нарада, не тэрміновае пасяджэнне і нават не чарговы конкурс. На гэты раз яны сабраліся разам, каб паспаборнічаць у розных відах спорту, на сваім прыкладзе прадэманстраваць перавагі здаровага ладу жыцця і камандны дух: раённая спартакіяда работнікаў сістэмы адукацыі прайшла цікава, насычана і весела.

спорт педагоги1Усе настаўнікі аб’ядналіся ў тры каманды: першую ўзначаліў дырэктар Рытанскай СШ Леанід Часлававіч Радзько, другую – кіраўнік Гудагайскай СШ Ганна Мечыславаўна Капцюг, а трэцюю – дырэктар Альхоўскай СШ Сяргей Анатольевіч Гаўрыловіч.

Такім чынам, змяніўшы строгія касцюмы на спартыўную форму, месца ля дошкі – на спортзалу, а крэйду – на ракетку, мяч ці гіру, настаўнікі Астравеччыны выйшлі на старт.

Адначасова праходзілі спаборніцтвы па некалькіх відах спорту: у адным месцы падымалі гіру, у другім – кідалі дроцікі, у трэцім гулялі ў настольны тэніс, а ў чацвёртым стралялі з вінтоўкі. Гэта быў сапраўдны спартыўны кактэйль задавальнення і адрэналіну для балельшчыкаў!

У гіравым спорце не было роўных Аляксандру Ляцкаму, які падняў гіру 83 разы. На адзін уздым адстаў ад яго Андрэй Бумбуль, які стаў другім. На трэцім месцы – Юрый Кусойць: 51.

У дартсе змагаліся і мужчыны, і жанчыны. Самай трапнай аказалася Кацярына Шаблавінская, якая выбіла 116 ачкоў. На другім месцы – Вольга Барысевіч: яе вынік 114 ачкоў. А Кацярына Емяльян заняла трэцяе месца – 88 ачкоў.

Сярод мужчын 148 ачкоў і першае месца ў Аляксандра Лузінава, другое – у Анатоля Кавалеўскага – 137 ачкоў, трэцім стаў Ягор Філіпаў – 117 ачкоў.

Цікавымі і відовішчнымі атрымаліся і паядынкі па настольным тэнісе. Сапраўдны майстар-клас прадэманстраваў Андрэй Баранаў, які і стаў пераможцам. Генадзь Аўсюкевіч заняў другое месца, а Віталь Кужын апынуўся на трэцім.

Сярод тэнісістак з першых партый вызначыўся бясспрэчны лідар – Анастасія Пашук. Другое месца заняла Іна Вінцкусь. Валерыя Аляксеева стала трэцяй.

спорт педагоги2Пільнае вока, упэўненая рука і цвёрдае жаданне трапіць “у дзясятку” – вось асноўныя правілы для ўдзельнікаў стральбы з пнеўматычнай вінтоўкі. Поўная канцэнтрацыя на мішэні, адрэналін – і ў выніку жаданыя ачкі. Пераможцай у гэтым відзе спаборніцтва стала Таццяна Кандратовіч, на другое месца “настраляла” Вольга Юргелянец, трэцяе заняла Анжэла Заяц.

Лепшымі стралкамі сярод мужчын сталі Пётр Каранеўскі, Уладзімір Батура і Аляксандр Лузінаў – першае, другое і трэцяе месцы адпаведна.

Самых хуткіх і энергічных пазмагацца за пальму першынства запрашаў лёгкаатлетычны крос. Спаборніцтва праходзіла сярод мужчын і жанчын у дзвюх узроставых катэгорыях: да 35 гадоў і пасля 35 гадоў.

Сярод старэйшых удзельнікаў, якія беглі дыстанцыю 1 000 метраў, першае месца заняў Мікалай Трафімчык. Другім фінішаваў Аляксандр Ляцкі. Трэцяе месца заняў Аляксандр Лузінаў.

Жанчыны ў гэтай катэгорыі беглі 500 метраў. Самай хуткай стала Іна Вінцкусь. На другім месцы апынулася Вольга Юргелянец. Трэцяе месца заняла Галіна Мядэйша.

Ва ўзроставай катэгорыі да 35 гадоў мужчыны пераадольвалі дыстанцыю 2 000 кіламетраў. Лепшымі ў выніку сталі Артур Грэчанік, Васіль Станкевіч і Юрый Кусойць – першае, другое і трэцяе месцы адпаведна.

Дзяўчаты беглі 1 000 метраў. Першай фінішавала Марыя Піскунова, на другім месцы Эдзіта Масейка, трэцяе заняла Жанна Свірская.

спорт педагоги3А затым надышоў час прадэманстраваць здольнасці гуляць камандай. Спачатку на спартыўнай пляцоўцы разыгрываліся валейбольныя жарсці. Пераможцай у выніку стала каманда С.А. Гаўрыловіча. Другое месца занялі валейбалісты каманды Л.Ч. Радзько. На трэцім аказаліся ігракі зборнай Г.М. Капцюг.

спорт педагоги4Не менш цікавымі і інтрыгуючымі атрымаліся і спаборніцтвы па міні-футболе. Здаецца, сілы ў ігракоў былі на зыходзе, але яны да апошняй хвіліны ўпарта змагаліся за перамогу. Лепш за ўсё гэта атрымалася ў каманды №2, на другім – каманда №1, трэцяе месца ў каманды №3.

У агульнакамандным заліку каманда №2 пад капітанствам Г.М. Капцюг заняла першае месца, каманда №1 Л.Ч. Радзько стала другой, а каманда №3 С.А. Гаўрыловіча – трэцяй. Усе пераможцы спартакіяды былі ўзнагароджаны медалямі, а прызёры атрымалі дыпломы.

-------------------------------


Марына МАЦКЕВІЧ.


Фота Антона МАЛЬШЭЎСКАГА.