Отношения выясняли островецкие волейболисты

На працягу двух месяцаў па вызначаных днях яны забываліся пра ўсе справы і спяшаліся ў фізкультурна-аздараўленчы комплекс “Старт”. Штодзённыя праблемы і клопаты адыходзілі на другі план, і галоўнай станавілася гульня. У пачатку іх было адзінаццаць, перамога ж дасталася толькі адной – цікава і напружана прайшоў чэмпіянат Астравецкага раёна па валейболе.


На запрашэнне паспаборнічаць на валейбольнай пляцоўцы адгукнуліся адзінаццаць каманд: РУП “ЖКГ”, “Янвесттранс”, “НІАЭП”, “БелАЭС”, “Міхалішкі”, СВК “Варняны”, ДЛГУ “Астравецкі лясгас”, “РосСЭМ”, маладзёжная зборная Астраўца “Юнацтва”, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і РУП “Саўгас “Падольскі”.

Каманды былі падзелены на дзве групы. Па вызначаных днях праходзіла па некалькі гульняў. І з кожнай сустрэчай, выйгрышам ці пройгрышам спаборніцтвы станавіліся цікавейшымі, падзеі на гульнявой пляцоўцы – вастрэйшымі, а вынікі – непрадказальнымі.

Працягваць барацьбу за перамогу ў фінал выйшлі шэсць каманд: РУП “ЖКГ”, “НІАЭП”, “Янвесттранс”, “Міхалішкі”, РАНС і “РосСЭМ”. Тут гульні праходзілі таксама па кругавой сістэме. Толькі вось удзельнікі кожнай з каманд разумелі, што ад іх гульні залежыць рашаючы вынік, таму ўсе стараліся з апошніх сіл.

Чэмпіёнам Астравеччыны па валейболе стала каманда РУП “ЖКГ”. Другое месца занялі спартсмены “НІАЭП”, трэцяе месца ў валейбалістаў РАНС.

Тройка прызёраў узнагароджана кубкамі і медалямі.


----------------------------------

Марына Мацкевіч.