Островецкий отдел внутренних дел занял первое место на областном чемпионате по лыжным гонкам
Каманда Астравецкага аддзела ўнутраных спраў заняла першае месца ў сваёй групе на чэмпіянаце па лыжных гонках Упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама.Удзельнікі спаборніцтва былі падзелены на дзве групы: РАУС буйных і малых гарадоў. Менавіта ў другой групе нашы міліцыянеры сталі чэмпіёнамі. Такі тытул астравецкай камандзе прынеслі грацыёзныя і хуткія лыжніцы: вядучы спецыяліст аддзялення па грамадзянству і міграцыі Таццяна Васюкевіч, якая заняла першае месца ва ўзроставай катэгорыі да 35 гадоў, і старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Ірына Віткевіч, якая стала бронзавай прызёркай чэмпіянату (катэгорыя 35+).
Добрыя вынікі дзяўчат да пераможнага месца дапоўнілі мужчыны: ва ўзроставай катэгорыі да 35 гадоў старшы інспектар групы кадраў Аляксандр Качкан стаў сярэбраным прызёрам, а старшы інспектар аператыўна-дзяжурнай службы Андрэй Юшкевіч сярод старэйшых удзельнікаў фінішаваў трэцім. У выніку гэта прынесла астраўчанам перамогу.
------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.
