Островецкий "Мелиоратор" занял третье место в турнире по пляжному футболу

Футбольная каманда “Меліяратар” заняла трэцяе месца ў турніры па пляжным футболе “Кубак Ласосна-2014”.

Акрамя астраўчан, у спаборніцтве ўдзельнічалі тры гродзенскія каманды: “Дынама УУС (упраўленне ўнутраных спраў)”, “Нёман” і “Гродналіфт”. Па папярэдняй заяўцы павінна была прыехаць яшчэ каманда з Брэста, аднак у апошні момант адмяніла свой удзел.
Такім чынам, за перамогу ў турніры змагаліся чатыры каманды. “Дынама УУС” з вялікай перавагай выйграла ў “Нёмана” – 8:3. А “Гродналіфт” перамог “Меліяратара” з лікам 5:2.
За трэцяе месца ў выніку на полі сустрэліся “Меліяратар” і “Нёман”. Пасля напружанай і цікавай гульні астраўчане выйгралі ў гродзенцаў – 6:3.
А фінальны матч паміж “Гродналіфтам” і “Дынама УУС” атрымаўся ўпартым і відовішчным. Ні адна, ні другая каманда да апошняй хвіліны не хацелі ўступаць і аддаваць перамогу. Таму мацнейшага выявіла серыя пенальці – 4:3 на карысць “Гродналіфт”.
“Меліяратар” жа вярнуўся дадому з бронзавым кубкам.


-------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.