Островецкий "Мелиоратор" принял участие в республиканском турнире по пляжному футболу

Астравецкі футбольны клуб «Меліяратар» паспрабаваў свае сілы на рэспубліканскім турніры па пляжным футболе, які прайшоў у Гродне.

Варта адзначыць, што на спа-борніцтва сабраліся сур’ёзныя ўдзельнікі. Аб гэтым сведчыла і тое, што тры каманды – з Кіраўска Магілёўскай вобласці, Брэста і Гродна (“Нёман”) – гуляюць у вышэйшай лізе. На турнір таксама прыехалі дзве каманды з Гродна – Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта і “ГроднаЛіфт”. Пазмагацца за права быць лепшым вырашыў і астравецкі “Меліяратар”.
Усе каманды былі падзелены на дзве групы. З жараб’ёўкай астраўчанам не вельмі пашанцавала – у іх групу трапілі “аксакалы” з вышэйшай лігі – каманда Брэста і гродзенскі “Нёман”. Спачатку нашы футбалісты сустрэліся на пясчаным полі з гродзенцамі. Матч складаўся з трох таймаў па дзесяць хвілін кожны. Гульня праходзіла цікава, але “нёманцы” былі ўсё ж мацнейшыя: матч скончыўся з лікам 8:2 на іх карысць.
У наступнай гульні, дзе астраўчане гулялі з футбалістамі з Брэста, фартуна таксама была не на нашым баку перамогу святкавалі сапернікі – 5:0.
У апошнім матчы за 5-6 месцы “Меліяратар” сустрэўся з “ГроднаЛіфтам” – 4:1 на карысць гродзенцаў.
Нягледзячы на такі вынік, нашы футбалісты задаволены, што паўдзельнічалі ў падобным спаборніцтве. Рэспубліканскі турнір – цудоўная магчымасць назапасіць вопыт і паназіраць за гульнёй майстроў. Тым больш што на спаборніцтве прысутнічаў трэнер нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па пляжным футболе бразілец Джылберто Коста, які прадэманстраваў для прысутных сапраўдны майстар-клас.


-------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ
.