Островецкие волейболистки показали отличную игру и силу воли

Сваё ўменне “падаваць” і “забіваць” дэманстравалі астравецкія школьнікі-валейбалісты падчас абласных занальных спаборніцтваў па валейболе.

Нагадаю, што гонар Астравеччыны на валейбольнай пляцоўцы абаранялі ў юнакоў – каманда з гімназіі, а ў дзяўчат – валейбалісткі Спондаўскай сярэдняй школы. Нашым спартсменам супрацьстаялі рабяты з Ашмян, Смаргоні, Іўя і Воранава.
У выніку пасля ўсіх сустрэч юнакі занялі чацвёртае месца. А вось у дзяўчат быў рэальны шанс стаць пераможцамі і выйсці ў фінал абласных спаборніцтваў. Яны выйгралі ў саперніц з Ашмян, Воранава і Іўя. У першай частцы апошняй сустрэчы з валейбалісткамі са Смаргоні гульня развівалася таксама на нашу карысць – першую партыю дзяўчаты выйгралі. А вось падчас другой адна з ігракоў, дарэчы капітан каманды, пашкодзіла нагу – і гэта адбілася на гульні. У выніку ў рашаючай партыі нашы дзяўчаты ўступілі смаргонскім толькі два ачкі – 17:15. Безумоўна, вельмі крыўдна.
Тым не менш, дзяўчаты – малайцы: хоць і не выйшлі ў фінал, але занялі другое месца, прадэманстравалі цудоўную гульню і сілу волі.


------------------------------
Падрыхтавала Марына МАЦКЕВІЧ
.