Островецкие спортсмены успешно выступили на чемпионате Беларуси

На чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы, які праходзіў у Гродне 26-28 ліпеня бягучага года, былыя выхаванцы Астравецкай ДЮСШ паказалі добрыя вынікі.

Аляксандр Ляховіч у спартыўнай хадзьбе падняўся на трэцюю прыступку спаборніцтваў. Дыстанцыю ў 20 кіламетраў юнак пераадолеў за 1 гадзіну 26 хвілін.
У фінальным забегу на дыстанцыі сто метраў з бар’ерамі Яна Гануліч стала пятай. Варнянскай спартсменцы не хапіла ўсяго 0,04 секунды да майстра спорту ў гэтым відзе.
Аднак другі дзень спаборніцтваў прынёс лёгкаатлетцы добры настрой. Ні ногі, ні скачковая яма не падвялі – Яна скокнула 5,92 метры з разбегу і заваявала сярэбраны медаль.
Віншуем нашых лёгкаатлетаў з “серабром” і жадаем дабрацца да “золата”!


--------------------------------
Алена ЮРКОЙЦЬ.


Фота з сайта dynamo.by.