Островецкие спортсмены-легкоатлеты стали шестыми на областном первенстве

атлетика1Астравецкія лёгкаатлеты паспяхова выступілі на першынстве Гродзенскай вобласці сярод удзельнікаў 2001-2002 гадоў нараджэння.

Найлепшы вынік прадэманстраваў Аляксандр Лаўрыновіч, які стаў пераможцам у бегу на дзвюх дыстанцыях – 3 000 і 1 500 метраў. Руслан Пяткевіч прабег 1 500 метраў на сярэбраны медаль, а на дыстанцыі 800 метраў ён стаў трэцім. Яшчэ адзін астраўчанін Валерый Радчык заняў трэцяе месца ў забегу на 1 500 метраў.
Падтрымала сяброў і Марыёла Букель – у штурханні ядра яна заняла трэцяе месца.
А лёгкаатлетычнае трыа – Аляксандр Лаўрыновіч, Валерый Радчык і Павел Юркойць – у эстафеце 600+400+200 метраў прынесла астравецкай камандзе «сярэбранае» месца.
У выніку наша каманда лёгкаатлетаў заняла агульнакаманднае шостае месца.

------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.