Островецкие прыгуны в Минске
Напачатку чэрвеня ў Мінску ў восьмы раз прайшлі міжнародныя спаборніцтвы “Прызы алімпійскіх чэмпіёнаў”. Дзве ўраджэнкі Астравеччыны Алеся Блашкевіч і Яна Гануліч паказалі бліскучыя вынікі ў сваіх відах і падняліся адпаведна на другую і трэцюю прыступкі спартыўнага п’едэсталу.
У скачках у вышыню было заяўлена восем спартсменак. Алеся Блашкевіч скарыла 180 сантыметраў і заняла ІІ месца, уступіўшы саперніцы-пераможцы ўсяго 5 сантыметраў.
Яна Гануліч за перамогу ў скачках у даўжыню змагалася з 13 спартсменкамі з іншых рэгіёнаў Беларусі. Скачок на 6,01 метра прынёс лёгкаатлетцы ІІІ месца.
Віншуем нашых дзяўчат з перамогай і жадаем ім новых спартыўных вяршынь!
---------------------------
Алена ЮРКОЙЦЬ.
