Островецкие лыжники на "Гродненской лыжне-2013"
Каманды дзяржслужачых Гродзенскай вобласці дэманстравалі спартыўную форму і ўменне катацца на лыжах падчас абласнога спартыўнага свята “Гродзенская лыжня-2013”.У спаборніцтве ўдзельнічалі дваццаць каманд, якія былі падзелены на два забегі па дзесяць каманд у кожным. Астравецкія лыжнікі выступалі ў другім забегу.
Каманда складалася з чатырох чалавек, пры гэтым абавязковай умовай была прысутнасць у ёй жанчыны. Удзельнікі беглі эстафету, кожны – дыстанцыю 1,2 кіламетра, і трэці этап павінна была праходзіць жанчына.
У астравецкай камандзе першым пакараць лыжню выйшаў на трасу загадчык сектара раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі Аляксандр Іванавіч Герасім. Услед за ім адправіўся начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Алег Уладзіміравіч Трамбовіч. Трэці этап прайшла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Таццяна Мікалаеўна Букель. А завяршыў эстафету галоўны спецыяліст па ахове працы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзмітрый Уладзіміравіч Багдановіч.
У выніку ў агульнакамандным заліку астравецкая каманда заняла трынаццатае месца.
-------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.
Фота з сайта xakac.ru.