Островецкие легкоатлеты стали пятыми на областной спартакиаде

атлетика1На пяцёрку выступіла каманда Астравецкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы на спартакіядзе Гродзенскай вобласці па лёгкай атлетыцы сярод удзельнікаў 2001-2002 гадоў нараджэння.

Паўдзельнічаць у спаборніцтве прыехалі сямнаццаць каманд. Астравецкія юныя лёгкаатлеты прадэманстравалі падчас спаборніцтва добрыя вынікі. Двайное серабро заваяваў Аляксандр Лаўрыновіч – ён стаў другім у бегу на дыстанцыях 800 і 1 500 метраў. Яго таварыш Руслан Пяткевіч таксама стаў прызёрам у двух відах: у бегу на 3 000 метраў ён стаў другім, а на 1 500 – трэцім. Бронзавай прызёркай стала і Марыёла Букель, якая выступала ў штурханні ядра.
Крыху не хапіла да прызавога месца Валерыю Радчыку – у бегу на дыстанцыі 400 метраў ён стаў чацвёртым. А ў спаборніцтве па спартыўнай хадзьбе на дыстанцыі 5 кіламетраў наш Яўген Міхайлоўскі прыйшоў пятым.
Удала выступілі астраўчане і падчас лёгкаатлетычнай эстафеты: Аляксандр Лаўрыновіч, Валерый Радчык і Павел Юркойць сталі трэцімі.
У выніку каманда Астравецкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы заняла пятае агульнакаманднае месца.

---------------------------------------------
Ігар Гануліч, старшы трэнер Астравецкай ДЮСШ.