Островецкие каратисты продемонстрировали своё мастерство на открытом первенстве Гродненской области

У далёкім  мінулым застаўся той час, калі каратэ было для жыхароў Астраўца навінкай. Зараз юныя прыхільнікі гэтага адзінаборства не толькі займаюцца ім дзеля задавальнення, але і ўдзельнічаюць у розных спаборніцтвах і прыязджаюць адтуль з медалямі. Вось і нядаўна дзесяць астраўчан вярнуліся з адкрытага першынства Гродзенскай вобласці па кёкусінкай каратэ. І  не з пустымі рукамі!


Прадэманстраваць сваё майстэрства бою паехалі дзевяць хлопчыкаў і адна дзяўчынка. Для кагосьці гэта было чарговае першынства, а нехта выступаў на абласным татамі ўпершыню.

Як расказаў трэнер рабят Дзмітрый Куцько, для траіх астраўчан спаборніцтва стала дэбютам. Аднак Кірыл Вярбовіч, Арцём Шасцяленскі і Мікіта Русецкі дастойна вытрымалі гэтае выпрабаванне – хлопчыкі правялі добрыя баі і парадавалі свайго трэнера.

А вось Рауфу Ломаўцаву ў першым жа паядынку дастаўся вопытны і моцны сапернік з Калінінграда. Бой быў цяжкім і разам з тым відовішчным. Астраўчанін выступіў добра, але сапернік быў усё ж мацнейшым.

У паўкроку ад паўфінала быў Канстанцін Пятровіч. Юнак выйграў першы бой і добра выступаў у другім, але пасля заканчэння асноўнага часу не ўсе суддзі прагаласавалі за астраўчаніна, таму было вырашана назначыць дадатковы. І тут Канстанціну крыху не хапіла моцы і вытрымкі.

У пэўнай ступені дэбютным аказалася спаборніцтва і для Данііла Махневіча – хлопчык упершыню выступаў у іншай узроставай катэгорыі – 12-13 гадоў. Тым не менш ён хутка справіўся з хваляваннем, паказаў, на што здатны, – і стаў у выніку сярэбраным прызёрам.

Ігар Улан удзельнічаў у спабор-ніцтве такога маштабу другі раз. Дзмітрый Куцько адзначыў яго як вельмі стараннага, здольнага і мэтанакіраванага каратыста. І хлопчык даказаў гэта на справе – у выніку добрых баёў у яго трэцяе месца.

А вось 17-гадовы Яраслаў Бароў-скі, самы старэйшы ўдзельнік, ад-разу даў зразумець, што прыехаў за перамогай. Юнак з вялікай перавагай перамог саперніка ў чвэрцьфінале, хоць спачатку бой быў роўным. У паўфінале бой скончыўся датэрмінова на карысць астраўчаніна. У фінале Яраслаў таксама святкаваў перамогу – заслужанае золата ў скарбонцы астраўчаніна.

Адзіная прадстаўніца Астравеччыны сярод удзельніц-каратыстак Карына Захарэўская не падвяла сваіх таварышаў па татамі. Паказаць на практыцы свае навыкі, успомніць парады трэнера і быць у ладзе са сваім унутраным “я” – вось залог паспяховага выступлення. Што і прадэманстравала дзяўчынка, якая стала сярэбранай прызёркай.

Сяргей Кандратовіч, чыё прозвішча даўно вядома сярод удзельнікаў кёкусінкай каратэ, на жаль, з-за траўм выступіць на спаборніцтве не змог. Але юнак паспрабаваў сябе ў новай іпастасі – у якасці суддзі. І атрыманы вопыт таксама прынёс юнаку новыя эмоцыі.


------------------------------

Марына МАЦКЕВІЧ.