Островецкие футболисты стали серебряными призёрами открытого первенства Ошмянского района по футболу
Сярэбранымі прызёрамі вярнулася астравецкая каманда з адкрытага першынства Ашмянскага раёна па футболе сярод хлопчыкаў 2001-02 гадоў нараджэння.Права выйграць званне лепшых на спаборніцтве на полі разыгрывалі чатыры каманды: футбольны клуб “Нёман” з Ашмян, каманды з Іўя (пераможцы абласных спаборніцтваў “Скураны мяч 2014”), Астравеччыны, футбольнай акадэміі ПМЦ з Пастаў.
Першая сустрэча адбылася паміж астраўчанамі і ашмянцамі, дзе нашы футбалісты лёгка “ўсухую” перамаглі з лікам 5:0. Затым каманда з Пастаў выйграла ў сапернікаў з Іўя 7:1.
Наступнымі на поле выйшлі астраўчане і прадстаўнікі Віцебшчыны. Нашы рабяты пачалі актыўна атакаваць і хутка забілі гол. Аднак далей супрацьстаяць прафесіяналізму і майстэрству сапернікаў з футбольнай акадэміі было складана – каманда з Пастаў выйграла з лікам 6:1.
Тым часам гаспадары разграмілі футбалістаў з Іўя 6:2. А ў апошняй і самай інтрыгуючай гульні астраўчане сустрэліся з іўеўчанамі. Спачатку наша каманда прайгравала 0:2. Але затым рабяты змаглі сабрацца і прадэманстравалі цікавы і якасны футбол. 4:2 – перамога над футбалістамі Іўя і другое месца на першынстве.
Дадому рабяты вярнуліся з медалялі і спецыяльным кубкам за прызавое месца. Акрамя гэтага, астраўчанін Яўген Красоўскі быў прызнаны лепшым бамбардзірам спаборніцтва – хлопец забіў 6 галоў.
Марына МАЦКЕВІЧ.
