Островецкие боксёры завоевали семь золотых и три бронзовых медали
Дзесяць астравецкіх баксёраў удзельнічалі ў першынстве вобласці сярод удзельнікаў 2004-2005 гадоў нараджэння і абласной спартакіядзе школьнікаў 2002-2003 гадоў нараджэння. Сем з іх вярнуліся дадому з залатымі медалямі, а астатнія – з бронзавымі.У першынстве вобласці ўдзельнічалі малодшыя баксёры, нягледзячы на юны ўзрост, яны годна прадэманстравалі сваё майстэрства на рынгу. Артур Ляшчэўскі, Валерый Камок, Улад Гайдуль, Мікалай Чарнушэвіч і Данііл Дзенісевіч у сваёй вагавой катэгорыі правялі некалькі баёў, у якіх сталі пераможцамі. Уладзіслаў Кавалевіч і Мікалай Рагоўскі сталі бронзавымі прызёрамі спаборніцтва.
Падчас спартакіяды нашы баксёры таксама прадэманстравалі цвёрды ўдар. Максім Каспяровіч і Артур Цехановіч занялі першыя месцы. Крыху не пашанцавала Яўгену Гасюлевічу – ён выйграваў бой, але суддзі аддалі перамогу саперніку. Астраўчанін у выніку стаў трэцім.
Марына МАЦКЕВІЧ.
