Островецкие боксёры вновь оказались на высоте

боксёрские перчаткиЗноў астравецкія баксёры бліскуча выступілі на абласным рынгу: на Алімпійскіх днях моладзі па боксе, якія праходзілі з 14 па 17 кастрычніка ў Гродне, яны заваявалі дзевяць залатых, два сярэбраныя і адзін бронзавы медалі.

Пераможцамі ў сваіх вагавых катэгорыях сталі Арцём Каспяровіч, Мікіта Ромаш, Вадзім Мароз, Яўген Красоўскі, Арцём Рагавенка, Аляксандр Філіповіч, Дзмітрый Хадорскі і Марк Маргуж. Амаль усе баксёры заканчвалі паядынкі датэрмінова тэхнічнымі накаўтамі.
Алег Батура правёў добры бой з сапернікам з Карэліч і ў выніку заняў другое месца. Сярэбраным прызёрам стаў і Аляксандр Стаскойць, які, дарэчы, у фінале баксіраваў з Мікітам Ромашам.
Дастойны бой правёў і Артур Боўша, які заваяваў бронзавы медаль.
У выніку ўдзельнікі 1998-99 гадоў нараджэння, а гэта – Мікіта Ромаш, Арцём Рагавенка, Марк Маргуж і Дзмітрый Хадорскі, увайшлі ў зборную каманду Гродзенскай вобласці. Яны пазмагаюцца за медалі на Алімпійскіх днях моладзі Рэспублікі Беларусь, што адбудуцца ў Маладзечне.
Астатнія юныя баксёры прадэманструюць майстэрства бою на рэспубліканскай спартакіядзе дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ, якая пройдзе ў Баранавічах.
Пажадаем ім удачы!

------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.