Островецкие боксёры одержали победу на областных соревнованиях
Напачатку кастрычніка ў Мінску прайшоў традыцыйны міжнародны турнір па боксе памяці Заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь і Ганаровага майстра спорту СССР У.У. Батвінніка.Удзел у спаборніцтвах прынялі не толькі беларускія спартсмены, але і каманды з Расіі, Украіны, Грузіі і Літвы.
Пасля летніх канікулаў міжнародны турнір стаў для астравецкіх баксёраў своеасаблівай трэніроўкай перад сур'ёзнымі выпрабаваннямі.
Сярод юнакоў 1999-2000 гадоў нараджэння ў вагавай катэгорыі 52 кілаграмы добрыя вынікі прадэманстравалі кандыдаты ў майстры спорту Мікіта Ромаш і Вадзім Мароз, а таксама ўладальнік І юнацкага разраду Арцём Каспяровіч – хлопцы занялі трэція месцы. Годна выступіў Іван Стэх, але, на жаль, у тройку лідараў не трапіў.
На абласное першынства па боксе сярод дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ Астравец выставіў 14 баксёраў.
Нягледзячы на тое што Аляксандр Дзянісаў, Уладзіслаў Бондар, Яўгеній Гасюлевіч і Раман Гродэль выступалі не ў асноўнай групе, яны прадэманстравалі добрыя баі.
Максім Каспяровіч (2003 г.н.) выступаў за 2000-2001 год. Хлопец правёў тры выдатныя паядынкі – і толькі па ачках уступіў сярэбранаму прызёру рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў: у выніку ён стаў другім.
Перамогу ў вагавай катэгорыі да 40 кілаграмаў святкаваў Алег Батура. Першыя месцы занялі таксама Арцём Каспяровіч (да 52 кг.), Яўгеній Красоўскі (да 54 кг.), Аляксандр Філіповіч (57кг.), Мікіта Ромаш (50 кг), Вадзім Мароз (72 кг.), Арцём Іваніцкі (звыш 80 кг).
У фінальным баі з-за траўмы не змог паўдзельнічаць Аляксандр Стаскойць – юнак стаў другім. Гэтаксама, як і Іван Стэх, які ў фінальным баі сустрэўся з Дзмітрыем Хадорскім, навучэнцам школы алімпійскага рэзерву. Перамогу суддзі аддалі Хадорскаму, а Стэх стаў другім.
Дзмітрый Відута ў спаборніцтвах заняў ІІІ месца.
Па выніках абласнога першынства каманда Астравецкага раёна стала пераможцай абласных спаборніцтваў і 20-26 кастрычніка будзе ўдзельнічаць у рэспубліканскім першынстве, якое пройдзе ў Пінску.
---------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
