Островецкие боксёры Евгений Красовский и Александр Филипович будут защищать честь республики
Нягледзячы на лета – перыяд канікул і водпускаў – працягваюць радаваць астравецкія баксёры, выхаванцы трэнера Аляксея Зянонавіча Маргужа.Так, на спартакіядзе школьнікаў Рэспублікі Беларусь на рынгу не было роўных нашаму Яўгену Красоўскаму. Юнак упэўнена і спакойна дэманстраваў сваё майстэрства, выйграваў бой за боем і такім чынам упарта ішоў да перамогі. У выніку Яўген Красоўскі – пераможца спартакіяды. Дарэчы, гэты залаты медаль стаў для астраўчаніна знамянальным: хопец выканаў нарматыў кандыдата ў майстры спорту па боксе. Акрамя гэтага, Яўген увайшоў у склад зборнай каманды Рэспублікі Беларусь і будзе ўдзельнічаць у чэмпіянаце Еўропы сярод школьнікаў.
І яшчэ адзін астравецкі баксёр памераецца сіламі на еўрапейскім рынгу: Аляксандр Філіповіч таксама ўвайшоў у склад каманды Рэспублікі Беларусь і паўдзельнічае ў чэмпіянаце свету па боксе, які адбудзецца ў Санкт-Пецярбургу.
Пажадаем нашым баксёрам удачы!
-------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.
