Островецкие спортсмены стали третьими на областном первенстве по лёгкой атлетике
Агульнакаманднае трэцяе месца прывезлі астравецкія спартсмены з асенняга першынства вобласці па лёгкай атлетыцы сярод удзельнікаў 2002-2003 гадоў нараджэння.Кожны ўдзельнік з астравецкай каманды прылажыў максімум намаганняў, каб прадэманстраваць добрыя вынікі – і гэта ў юных лёгкаатлетаў добра атрымалася. Найлепшых паказчыкаў дасягнуў Руслан Пяткевіч – у бегу на 600 метраў ён заняў другое месца, а на дыстанцыі 1 000 метраў хлопец стаў пераможцам.
Марыёла Букель стала сярэбранай прызёркай у кіданні дыска, а Яўген Міхайлоўскі ў спартыўнай хадзьбе на 2 кіламетры заняў трэцяе месца. Аляксандр Статкевіч у гэтым жа спаборніцтве прадэманстраваў пяты вынік.
На дыстанцыі 600 метраў Дзіяна Чучва стала шостай, а ў бегу на 1 000 метраў дзяўчынка заняла сёмае месца. На “пяцёрку” прабегла 300 метраў Валерыя Мароз, а Алеся Саверчанка на гэтай жа дыстанцыі стала шостай.
У выніку каманда астравецкіх лёгкаатлетаў заняла агульнакаманднае трэцяе месца. Віншуем!
----------------------------------------------------------------------------
Ігар Гануліч, старшы трэнер Астравецкай ДЮСШ.
