Островчанка Аида Недалтовская завоевала две медали на международных соревнованиях работников нотариата
Кансультант натарыяльнай канторы Астравецкага раёна Аіда Недалтоўская працягвае здзіўляць сваімі спартыўнымі перамогамі на міжнародных спаборніцтвах сярод працаўнікоў натарыяту.Са спаборніцтваў, якія ў сярэдзіне верасня прайшлі ў балгарскім горадзе Сонечны Бераг, спартсменка прывезла два медалі – залаты і сярэбраны.
Сяброўская сустрэча адбылася паміж натарыяльнымі камандамі Расіі, Беларусі і Балгарыі. Спаборніцтвам папярэднічалі семінары і абмен вопытам падчас іх.
А пасля прадстаўнікі натарыяльнай супольнасці трох краін выйшлі на старт пазмагацца за медалі ў розных лёгкаатлетычных відах.
У бегу на 100 метраў сярод дванаццаці ўдзельніц лепшы вынік паказала Аіда Недалтоўская. На дыстанцыі ў 400 метраў яна фінішавала другой.
– Я задаволена сваім вынікам, – дзеліцца ўражаннямі кансультант натарыяльнай канторы Астравецкага раёна Аіда Недалтоўская. – Сто метраў прабегла за 13,0 секунд – такі час я паказвала толькі ў студэнцкія гады, калі прафесійна займалася спортам.
Варта адзначыць, што натарыят Беларусі на спартыўных спаборніцтвах у Балгарыі прадстаўлялі толькі дзве спартсменкі – у ліку іх і наша зямлячка.
Падрыхтавала Алена ГАНУЛІЧ.
