Островчанка Аида Недалтовская блестяще выступила на республиканской спартакиаде "Нотариат Беларуси-2016"

АідаКансультант Астравецкай натарыяльнай канторы, у былым – прафесійная спартсменка Аіда Недалтоўская святкуе не толькі Дзень юрыста, але і Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту. Да свята яна зрабіла сабе падарунак: пераможна выступіла на рэспубліканскай спартакіядзе «Натарыят Беларусі-2016».

Праўду кажуць, што былых спартсменаў не бывае. Яскравае таму пацверджанне – выступленне кансультанта Астравецкай натарыяльнай канторы, кандыдата ў майстры спорту Аіды Іванаўны Недалтоўскай, якая на рэспубліканскай спартакіядзе “Натарыят  Беларусі 2016” заняла чатыры першыя месцы ва ўсіх заяўленых лёгкаатлетычных відах.

У сярэдзіне мая на базе санаторыя “Азёрны” памерацца сіламі ў лёгкай атлетыцы, міні-футболе, бадмінтоне, настольным тэнісе, плаванні і іншых відах сабралася 8 каманд, у склад якіх увайшлі прадстаўнікі натарыяльнай супольнасці ўсіх абласцей і Мінска. Спаборніцтвы праходзілі на працягу двух дзён.

Кансультант Астравецкай натарыяльнай канторы Аіда Недалтоўская першай фінішыравала на дыстанцыях 60 і 400 метраў. Скачок у даўжыню на 2 метры 43 сантыментры прынёс ёй золата. У штурханні ядра таксама не было роўных астраўчанцы.

– Я ўдзячна свайму першаму трэнеру Андрэю Уладзіслававічу Блашкевічу, дзякуючы якому ў свой час зрабіла пэўныя крокі ў спорт і які на працягу некалькіх тыдняў рыхтаваў мяне да гэтай спартакіяды, – адзначыла Аіда Іванаўна. – Хочацца, каб больш людзей вялі актыўны лад жыцця. Спортам можна займацца паспяхова не толькі на прафесійным, але і на аматарскім узроўні.

Дзякуючы бліскучаму выступленню кансультанта Астравецкай натарыяльнай канторы, каманда Гродзенскай вобласці ўпершыню за тры гады правядзення рэспубліканскай спартакіяды сярод прадстаўнікоў натарыяльнай супольнасці заняла першае месца. Залік вызначаўся па мінімальнай суме месцаў, якія занялі ўсе ўдзельнікі каманды.

А напачатку чэрвеня Аіда Іванаўна ў складзе рэспубліканскай зборнай каманды паедзе ў Кракаў на сяброўскія спаборніцтвы паміж прадстаўнікамі натарыяльных ведамстваў Беларусі і Польшчы.

Жадаем удачы Аідзе Іванаўне!

Алена ГАНУЛІЧ.