Островчанин Виталий Бондаренко стал бронзовым призёром международного турнира по боксу
1
Наш зямляк Віталь Бандарэнка стаў бронзавым прызёрам на міжнародным турніры па боксе класа А.Спаборніцтва праходзіла ў Фінляндыі ў рамках падрыхтоўкі да ліцэнзійнага адбору на Алімпійскія гульні. Пазмагацца на міжнародным рынгу прыехалі прадстаўнікі 16 краін.
Спачатку для Віталя Бандарэнкі ўсё складвалася паспяхова: першы бой ён выйграў у расіяніна, у другім аказаўся мацнейшым за шведа. А вось у трэцім паядынку астраўчаніну не пашанцавала – у роўным баі перамогу аддалі саперніку з Францыі.
Віталь Бандарэнка ў выніку заняў трэцяе месца.
-------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.
