Островчанин Сергей Лобан стал чемпионом Республики Беларусь

Наш зямляк, майстар спорту міжнароднага класа, таленавіты баксёр Сяргей Лобан у чарговы раз пацвердзіў свой статус.

На чэмпіянаце Беларусі па боксе сярод мужчын Сяргей, які выступаў у сваёй вагавой катэгорыі – 49 кілаграмаў, без асаблівых цяжкасцей “разабраўся” на рынгу са сваімі сапернікамі і стаў чэмпіёнам Рэспублікі Беларусь.
Віншуем Сяргея і яго першага трэнера Аляксея Зянонавіча Маргужа! І ганарымся земляком!


Марына МАЦКЕВІЧ.