Островчанин Никита Ромаш представит Островетчину на чемпионате Европы по боксу
31 кастрычніка ў Анапе распачаўся чэмпіянат Еўропы па боксе сярод юніёраў. Па выніках адбору на спаборніцтва павінны былі паехаць і двое нашых спартсменаў. Аднак, на жаль, прыняць удзел у спаборніцтвах давядзецца толькі аднаму.Кандыдат у майстры спорту, вопытны баксёр, прызёр і пераможца шматлікіх спаборніцтваў Марк Маргуж, які выступае ў вагавой катэгорыі да 57 кілаграмаў, падчас збораў атрымаў сур’ёзную траўму. Пагэтаму паехаць у Анапу юнак не зможа.
Астравеччыну ж на чэмпіянаце Еўропы будзе прадстаўляць кандыдат у майстры спорту Мікіта Ромаш. Жадаем юнаку ўдачы і поспеху на рынгу!
