Островчанин Максим Андралойть стал бронзовым призёром на чемпионате Европы по лёгкой атлетике

Астраўчанін Максім Андралойць стаў бронзавым прызёрам на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў, які прайшоў у швецкім Эскільстуне.


Акрамя Максіма Андралойця, у склад зборнай каманды Рэспублікі Беларусь, якая выступала на чэмпіянаце, уваходзіла яшчэ адна наша зямлячка – Анастасія Рароўская. Дзяўчына ўдзельнічала ў спартыўнай хадзьбе на дыстанцыі 10 кіламетраў. Гэтую адлегласць яна прайшла за 48 хвілін і ў выніку стала трынаццатай – а гэта таксама поспех. Нагадаем, што першым трэнерам Анастасіі Рароўскай быў Васіль Уладзіміравіч Мартышэўскі.

Максім Андралойць (першы трэнер – Ігар Дзмітрыевіч Гануліч) удзельнічаў у дзесяцібор’і, якое ўключае ў сябе бег на дыстанцыю 100 метраў, скачкі ў даўжыню, штурханне ядра, скачкі ў вышыню, бег 400 метраў, бег 110 метраў з бар’ерамі, кіданне дыска, скачкі з шастом, кіданне кап’я і бег 1 500 метраў. Астраўчанін на ўсіх выпрабаваннях дэманстраваў добрую падрыхтоўку. У выніку ён стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы.

Аднак гэта не ўсе дасягненні Максіма: вынік хлопца – 7 717 ачкоў, а для выканання нарматыву майстра спорту трэба было набраць 7 100 ачкоў. Такім чынам, астраўчанін заслужана атрымаў званне майстра спорту па лёгкай атлетыцы.

Віншуем Максіма Андралойця з еўрапейскай бронзай!


-----------------------------------------

Ігар ГАНУЛІЧ, старшы трэнер Астравецкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.