Островчанин Евгений Красовский получил областную премию имени Дубко
Астраўчанін Яўген Красоўскі ўзнагароджаны абласной прэміяй імя Дубко. Сёлета гэтую пачэсную ўзнагароду атрымалі 39 таленавітых школьнікаў і студэнтаў Гродзенскай вобласці, якіх ва ўрачыстай абстаноўцы прывітаў і павіншаваў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук.Яўген Красоўскі вучыцца ў 9 класе гімназіі №1 Астраўца, займаецца ў секцыі па боксе Астравецкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы і пад кіраўніцтвам свайго трэнера Аляксея Зянонавіча Маргужа дасягае ўсё новых вяршынь. Наша газета неаднойчы паведамляла пра поспехі хлопца, яго прозвішча трывала замацавалася сярод пераможцаў і прызёраў абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў.
Менавіта за спартыўныя заслугі Яўген Красоўскі і быў намінаваны ад Астравецкай ДЮСШ на абласную прэмію. І ў скарбонку ўзнагарод хлопца дадалася яшчэ адна – дыплом лаўрэата абласной прэміі імя Дубко “За высокія дасягненні ў вучэбнай дзейнасці, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці”.Віншуем!
------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.
