Островчане заняли шестое место на областной спартакиаде, посвящённой Олимпийским играм

олимпионик Гродно соревнованияЗ шостым агульнакамандным месцам вярнуліся астравецкія спартсмены са спартакіяды Гродзенскай вобласці “Алімпіёнік- 2016”, прысвечанай ХХІ Алімпійскім гульням.

Падтрымаць нашых землякоў у Рыа-дэ-Жанэйра і прадэманстраваць свае спартыўныя здольнасці сабраліся ў Гродне на спартакіядзе аматары спорту рознага ўзросту. Перш чым дасягнуць жаданага алімпу, удзельнікам трэба было прайсці наступныя іспыты: плаванне на 50 метраў, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, падцягванне для мужчын і адцісканне для жанчын, скачкі ў даўжыню з месца і бег на кароткую і доўгую дыстанцыі.

У самай малодшай узроставай катэгорыі – 15-16 гадоў – цудоўна выступіла Ганна Дзерван з Гервят. У стральбе дзяўчына выбіла 50 ачкоў з 50-ці і стала першай у гэтым відзе спорту. Па суме ўсіх спаборніцтваў яна заняла выніковае чацвёртае месца.

Падтрымаў Ганну і яе напарнік Аляксандр Лаўрыновіч з Астраўца: хлопец стаў чацвёртым у бегу на 1 000 метраў – і ў выніку таксама заняў агульнае чацвёртае месца.

Сярод 17-18-гадовых удзельнікаў адзначыўся Яўген Бараноўскі з Гервят, які у бегу на дыстанцыі 2 000 метраў заняў другое места, а ў агульным заліку стаў чацвёртым. Яго напарніца Дзіяна Мілаш з Міхалішак заняла пятае месца.

Ва ўзроставай катэгорыі 19-39 гадоў выступалі кандыдат у майстры спорту па шматбор’і Віталь Гудойць, які фінішаваў другім у бегу на дыстанцыі 60 метраў і ў выніку стаў сёмым, і Дзмітрый Казлоўскі з Астраўца – хлопец заняў восьмае месца.

олимпионик Гродно соревнования1Добрую спартыўную форму прадэманстравалі і ўдзельнікі ўзроставай групы 40 гадоў і старэйшыя. Мікалай Трафімчык стаў бронзавым прызёрам у бегу на дыстанцыі 2 000 метраў і ў выніку заняў агульнае пятае месца. Яго зямлячка і напарніца па спартакіядзе Эліна Гражуль-Гульбінская заняла выніковае дванаццатае месца.

У выніку каманда Астравецкага раёна на абласной спартакіядзе “Алімпіёнік-2016” заняла агульнакаманднае шостае месца.

Марына МАЦКЕВІЧ.