Островчане снова блестяще выступили на первенстве Гродненской области по боксу
1
Дзесяць з дзесяці выбілі астравецкія юныя баксёры на адкрытым першынстве Гродзенскай вобласці сярод удзельнікаў 1998-1999 і 2000-2001 гадоў нараджэння.У чарговы раз астраўчане прадэманстравалі на рынгу цудоўнае майстэрства і цвёрды характар: дзесяць баксёраў удзельнічалі ў спаборніцтве – і ўсе заваявалі медалі.
У сваіх вагавых катэгорыях бясспрэчнымі пераможцамі сталі Яўген Красоўскі, Арцём Каспяровіч, Аляксандр Філіповіч, Марк Маргуж і Дзмітрый Хадорскі. У кроку ад перамогі аказаліся сярэбраныя прызёры – Алег Батура, Арцём Іваніцкі, Юрый Коласаў і Арцём Рагавенка. З бронзавым медалём дадому вярнулся Аляксандр Стаскойць.
---------------------------
Марына БАРОК.
