Островчане приняли участие в областных соревнованиях по шашкам

Трынаццаць каманд Гродзенскай вобласці, у тым ліку і астравецкая, высвятлялі адносіны на шашачным полі і дэманстравалі стратэгію і тактыку падчас абласных спаборніцтваў па шашках сярод юнакоў і дзяўчат 2001-2004 гадоў нараджэння.


Каманды былі падзелены на дзве групы. Сапернікамі астраўчан сталі шашысты з Кастрычніцкага раёна Гродна, Лідскага, Дзятлаўскага, Свіслачскага і Смаргонскага раёнаў. Варта адзначыць, што гродзенцы і лідчане – сапраўдныя прафесіяналы, якія не адзін год упэўнена займаюць у спаборніцтвах прызавыя месцы.

Каманда складалася з трох юнакоў і дзвюх дзяўчат. Гульні праходзілі па кругавой сістэме. У выніку нашы ўдзельнікі ў сваёй групе занялі шостае месца, саступіўшы толькі адно ачко смаргонцам. І такім чынам згулялі за адзінаццатае-дванаццатае месцы з камандай Зэльвенскага раёна. У выніку – 10:0 на карысць нашых удзельнікаў і астраўчане на адзінаццатым месцы.


------------------------------

Марына МАЦКЕВІЧ.