Островецкие легкоатлеты подтвердили звание сильнейших
На Алімпійскіх днях моладзі, якія праходзілі ў Гродна, астравецкія лёгкаатлеты зноў пацвердзілі званне мацнейшых.Па выніках спаборніцтваў Максім Андралойць стаў чэмпіёнам вобласці па штурханні ядра. Стаць “залатым” яшчэ і ў кіданні дыска яму не дазволілі ўмовы надвор'я. Дождж пакінуў Максіма на трэцяй прыступцы. А Ігар Канчанін з дваццаці трох чалавек у гэтых жа відах заняў пятае месца.
Аліна Саўко “пасерабрыла” сваю скарбонку двойчы: у бегу на 400 і 800 метраў стала другой. Віталік Гудойць стаў трэцім ў скачках з шастом. А гервяцкі бягун Аляксандр Мілэйша першым перасёк фініш на дыстанцыі 3 кіламетры. Крыху менш лёгкаатлету пашанцавала ў бегу на 1500 метраў, дзе Аляксандр застаўся з “драўляным медалём” – на чацвёртай пазіцыі.
Нашы лёгкаатлеты ў каторы раз пацвердзілі, што Астравецкая зямля багатая на спартыўныя таленты.
-----------------------
Алена ГАНУЛІЧ.
Фота з сайта novostey.com.