Обсудили подготовку к районному турслёту

У райвыканкаме адбылося пасяджэнне кардынацыйнага савета па пытаннях стварэння і развіцця сферы турызму ў Астравецкім раёне, якое ўзначаліў намеснік старшыні Віктар Збігневіч Свіла.


Падчас пасяджэння было разгледжана пытанне аб зацвярджэнні плана мерапрыемстваў па выкананні экспарта турыстычных паслуг на 2-е паўгоддзе, які ўключае ў сябе правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду і развіццё турызму на Астравеччыне.

Другім пытаннем пасяджэння кардынацыйнага савета стала абмеркаванне падрыхтоўкі да правядзення раённага турыстычнага злёту сярод працоўных калектываў. Гэтае мерапрыемства даўно стала традыцыйным на Астравеччыне і заўсёды праходзіла насычана і цікава. “Не паніжаць планку” вырашана і сёлета – пагэтаму на пасяджэнні прысутнічалі кіраўнікі розных структур, якія ўзялі на сябе абавязак дапамагчы ў вырашэнні арганізацыйных пытанняў. Месца правядзення турзлёту традыцыйнае – пляцоўка на беразе Віліі каля Альхоўкі. Ужо зараз там праводзяцца неабходныя работы па падрыхтоўцы да мерапрыемства.

Спонсарамі для ўзнагароджвання каштоўнымі прызамі каманды-пераможцы і прызёраў выступяць раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” і райкам БРСМ.

Запланаваны турзлёт на 10-11 ліпеня. Аб змяненнях у планах мерапрыемства ці аб яго правядзенні можна даведацца па тэлефоне 23-6-89.


-----------------------------

Марына МАЦКЕВІЧ.