Наша землячка Яна Ганулич победила в прыжках в длину с разбега на открытом чемпионате Гродненской области

На адкрытым чэмпіянаце Гродзенскай вобласці па лёгкай атлетыцы, які праходзіў напачатку ліпеня ў абласным цэнтры, наша зямлячка Яна Гануліч стала пераможцай у скачках у даўжыню з разбегу.

Як прызналася сама лёгкаатлетка, гэтыя спаборніцтвы сталі своеасаблівым выпрабаваннем для самой спартсменкі.
Справа ў тым, што на працягу чатырох месяцаў з-за траўмы Яна не выступала. Нагадаю: апошні раз дзяўчына прымала ўдзел у Чэмпіянаце па лёгкай атлетыцы ў Гомелі ў лютым і заняла там другое месца ў скачках у даўжыню з разбегу.
Пасля перапынку спартсменка змагла справіцца з хваляваннем і паказала нядрэнны вынік на абласных спаборніцтвах – скокнула на 5,85 метраў. Яна перамагла – а значыць, новыя вяршыні яшчэ наперадзе ў нашай зямлячкі.


--------------------------
Алена ЮРКОЙЦЬ.