На Яновском водохранилище прошёл традиционный районный турнир по пляжному волейболу

1
пляжволейболТрадыцыйна на беразе Янаўскага вадасховішча прайшоў міжраённы турнір па пляжным валейболе на прызы СВК “Гудагай”, які арганізавалі работнікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.
Спёка і гарачы пясок прымушалі многіх валейбалістаў адразу пасля заканчэння матча з галавой кідацца ў ваду.

пляжволейбол1На заклік паўдзельнічаць у турніры адгукнулася дзевяць каманд: пазмагацца за права быць лепшымі на пляжнай пляцоўцы прыехалі па дзве каманды з Воранава і Слуцка – да слова, случчане ўпершыню прыехалі на падобнае мерапрыемства на Астравеччыне, – адна з Ашмян і чатыры астравецкіх.
З самага ранку пачалася падрыхтоўка да спаборніцтва: выраўні-ваўся пясок, правяралася трываласць нацягнутай сеткі, правільнасць ачарчэння пляцоўкі. Судзейская каманда ў апошні раз абмяркоўвала дэталі спаборніцтва. Арганізатары пастараліся зрабіць усё магчымае, каб турнір прайшоў на высокім узроўні.
пляжволейбол2Не сакрэт, што пляжны валейбол адрозніваецца ад звычайнага: каманда складаецца з двух удзельнікаў, якія гуляюць басанож. Гульня праводзіцца па дзве партыі да 21 ачка. Калі гульня заканчваецца ўнічыю, пераможцу вызначае трэцяя партыя працягласцю да 15 ачкоў.
пляжволейбол3Папярэдне ў выніку жэраб’ёўкі каманды былі падзелены на тры падгрупы. Спаборніцтва прахо-дзіла па сістэме “кожны-з-кожным”. А ў фінальных матчах сустрэліся тры каманды-пераможцы ў сваіх падгрупах, каб разыграць паміж сабой камплект медалёў.
пляжволейбол4Нарэшце пасля цэлага дня перажыванняў надышоў урачысты момант узнагароджвання. Астравецкія валейбалісты ў складзе Віталя Мацкевіча і Дзмітрыя Дыбы занялі трэцяе месца і былі ўзнагароджаны бронзавымі медалямі і грашовай прэміяй у памеры 600 тысяч рублёў. А вось “серабро” і “золата” сёлетняга турніру па пляжным валейболе “ўзялі” каманды са Слуцка, якія да таго ж атрымалі прэміі ў памеры 700 і 800 тысяч рублёў.

пляжволейбол5

пляжволейбол6

пляжволейбол7

пляжволейбол8






---------------------------------
Антон Мальшэўскі, фота аўтара.