Мальчишки и девчонки приняли участие в районном кроссе, посвящённом 70-летию Победы и Году молодёжи
Нягледзячы на пераменлівы характар вясны, сонца падымаецца ўсё вышэй і кліча на свежае паветра, чым і скарысталіся ўдзельнікі раённага лёгкаатлетычнага кросу сярод хлопчыкаў і дзяўчынак 1997-2002 гадоў нараджэння. Спартыўныя спаборніцтвы былі прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі і Году моладзі.Паспаборнічаць за права звацца самымі спрытнымі і хуткімі на гарадскім стадыёне сабралася пятнаццаць каманд. У залежнасці ад колькасці вучняў у школе, каманды падзялілі на дзве групы. Хлопчыкі і дзяўчынкі беглі асобна і на розных дыстанцыях.
У выніку сярод юных спартсменак 2002 года нараджэння лепшымі сталі Дзіяна Чучва з гімназіі №1, Рэната Кірксава з Рымдзюнскай сярэдняй школы з літоўскай мовай навучання, Алеся Цэйка з Варнянскага НПК – першае, другое і трэцяе месцы адпаведна.
Тройка прызёраў сярод хлопчыкаў гэтага ж узросту: Эрнэст Сяўрыс (ДзЮСШ), Андрэй Міхайлоўскі (Міхалішкаўская СШ), Дзмітрый Аляхновіч (СШ №2).
Наступная ўзроставая група – 2001 год нараджэння. Першае месца сярод дзяўчат заняла Ліна Штура з Рымдзюн, на другім – Яна Сянюць з Міхалішак, трэцяй стала Інэса Гурштын – Гудагай.
Аляксандр Лаўрыновіч і Яўген Захарэўскі з СШ №2 занялі першае і другое месцы, а Андрэй Пляўга з Кямелішкаўскага НПК стаў трэцім.
Ганна Дзерван з Гервяцкай СШ, Вераніка Ступенько з СШ №2 і Вікторыя Макшыцкая з Міхалішкаўскай СШ сталі лепшымі сярод удзельніц 2000 года нараджэння. Хлапчуковую тройку тут склалі Дзяніс Мятлеўскі з Варнянскага НПК, Вадзім Лукойць з Гервяцкай СШ і Мар’ян Васілеўскі са Спондаўскай СШ.
Самымі хуткімі спартсменкамі 1999 года нараджэння сталі Наталля Антановіч (Гудагай), Марына Прыбыш (СШ №1) і Дайва Лукша (гімназія №1). Кампанію ім склалі хлопчыкі Віталь Мажута з Кямелішак, Ілля Серы з Міхалішак і Дзмітрый Вайцяховіч з Варнян.
Першае месца ў старэйшай групе 1997-98 гадоў нараджэння сярод дзяўчат заняла Ангеліна Антановіч з Гудагайскай СШ, на другім – Вольга Аўгуль з гімназіі №1, трэцяй стала Карына Ранцава з СШ №1. Сярод хлопчыкаў лепшымі сталі Уладзімір Ствол (Спондаўская СШ), Арцём Міцкевіч (Рымдзюнская СШ з літоўскай мовай навучання) і Яраслаў Бароўскі (Гудагайская СШ) – першае, другое і трэцяе месцы адпаведна.У агульнакамандным заліку ў першай групе першае месца заняла каманда Гудагайскай СШ, на другім – спартсмены Міхалішкаўскай СШ, на трэцім апынуліся лёгкаатлеты Варнянскага НПК. У другой групе пальму першынства атрымала Спондаўская СШ, другое месца заняў Кямелішкаўскі НПК, на трэцім – каманда Рымдзюнскай СШ з літоўскай мовай навучання.
Арганізатары спартыўнага мерапрыемства паклапаціліся, каб яно прайшло ў спрыяльных умовах: дзеці пасля забегаў маглі папіць гарачага чаю і перакусіць цёплымі піражкамі – гэты клопат узяў на сябе Астравецкі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства.
А спонсарамі прызоў пераможцам лёгкаатлетычнага кросу на кожнай дыстанцыі выступілі раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” і райкам БРСМ.
--------------------------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.
