Лесхозовцы победили в областной спартакиаде работников леса

Спартыўныя “адносіны” ў Лідзе высвятлялі прадстаўнікі галоўных лесагаспадарчых устаноў вобласці. Фартуна ўсміхнулася нашым землякам, і Астравецкі лясгас – дарэчы, каторы ўжо раз запар – стаў пераможцам абласной спартакіяды работнікаў лесу.

На вынікі спаборніцтва паўплывалі і  здабыткі  зімовай  спартакіяды, дзе  нашы  “лясныя”  спартсмены перамаглі астатніх у гульні ў шашкі, у шахматах сталі трэцімі, а ў дартсе – чацвёртымі. Лясныя лыжныя гонкі не ішлі ў залік спартакіяды.
У  спартыўна-аздараўленчым комплексе  “Алімпія”  разгарнулася барацьба паміж камандамі ўсіх лясгасаў  вобласці.  Спаборніцтвы ўключалі  ў  сябе  не  толькі індывідуальныя віды спорту, але і масавыя.
Сямёрка  астравецкіх  футбалістаў –  Аляксандр  Шостак,  Павел  Афонін, Юрый  Касцюкевіч,  Валерый  Стэх, Дзмітрый Урбановіч, Віталь Шарэйка, Алег Бондзікаў  – заняла трэцяе месца ў міні-футболе.
У  настольным  тэнісе  нашы  “ўзялі” шостае месца, а ў валейболе пашанцавала крыху менш – толькі дзесятая пазіцыя.
Віталь  Грамбоўскі,  Алег  Мялешка  і  Віктар  Фронскі  паказалі  сябе  на спаборніцтвах  сапраўднымі  асілкамі: першае месца ў гіравым відзе спорту і восем  ачкоў  прынеслі  сваёй  камандзе цяжкаатлеты.
Нежартоўная  барацьба  разгарнулася  ў  шматбор’і  паміж  астравецкімі  і скідзельскімі  лясгасаўцамі. Вырваць камандную перамогу ў гэтым відзе спорту дапамагло сапернікам адно ачко. У індывідуальным  заліку  Аксана  Сацура  ўпэўнена перамагла ў сваёй узроставай групе і яшчэ раз пацвердзіла сваю неда сягальнасць. Калегу падтрымаў і  Міхаіл Буланаў, які выступаў ва ўзроставай групе за 50 гадоў.
Уладзімір  Салавей,  Іван  Валошын, Вольга Трамбовіч  крыху не дацягнулі да прызавых месцаў і занялі чацвёртыя пазіцыі ў заяўленых відах.
У стральбе з лука па-за конкурсам выступаў  Дзмітрый Урбановіч, страла якога была самай трапнай.
“Лясныя”  спартсмены  выступілі бліскуча,  што  і  дазволіла  камандзе  Астравецкага  лясгаса  заняць першае  месца  ў  вобласці  сярод адзінаццаці каманд. А “залатыя” прызёры ў сваіх відах спорту паедуць на рэспубліканскія спаборніцтвы.
Кубак, ганаровыя дыпломы і грашовыя прэміі знайшлі сваіх пераможцаў!


___________________


Алена ГАНУЛІЧ.
Фота з сайта gplho.by.