Легкоатлеты из Островца стали четвёртыми на первенстве области

Чацвёртае месца заняла астравецкая каманда лёгкаатлетаў на першынстве Гродзенскай вобласці сярод удзельнікаў 2001-2002 гадоў нараджэння.


Сярод юных спартсменак вызначылася наша Валерыя Мароз, якая на дыстанцыі 60 метраў трапіла ў фінал і заняла сёмае месца сярод шаснаццаці ўдзельнікаў.

Не падвёў каманду і Руслан Пяткевіч – юнак стаў чацвёртым на дыстанцыі 1000 метраў і заняў пятае месца ў 2000-метровым забегу.

А Валерыю Радчыку не было роўных на 1000-метроўцы – юнак стаў пераможцам на гэтай дыстанцыі і сярэбраным прызёрам на дыстанцыі 2000 метраў. Зараз астраўчанін з’яўляецца кандыдатам у зборную каманду Гродзенскай вобласці на рэспубліканскую спартакіяду школьнікаў, якая адбудзецца ў канцы чэрвеня ў Рэчыцы.

Такім чынам, нашы легкаатлеты занялі чацвёртае агульнакаманднае месца. А падрыхтавалі іх трэнеры Астравецкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Васіль Уладзіміравіч Мартышэўскі, Андрэй Уладзіслававіч Блашкевіч і Ігар Дзмітрыевіч Гануліч.


--------------------------------------------------

Марына МАЦКЕВІЧ.