Команда предприятия мелиоративных систем одержала победу на Кубке Островецкого района по мини-футболу

фото к спортуКаманда прадпрыемства меліярацыйных сістэм у чарговы раз перамагла на Кубку Астравецкага раёна па міні-футболе сярод працоўных калектываў раёна.

Разыграць права стаць лепшымі футбалістамі сабраліся шэсць каманд: аддзела пагранічнай службы «Гудагай», «ЭлектраСевКавМантаж», прадпрыемства меліярацыйных сістэм, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, Астравецкага лясгаса і зборная Гудагая.

З дапамогай жараб’ёўкі ўдзельнікі раздзяліліся на дзве групы. У кожнай з іх каманды гулялі па кругавой сістэме, змагаючыся за права працягваць барацьбу далей.

Па выніках адборачных матчаў у першым паўфінале сышліся футбалісты ПМС і ЭСКМ. Ігракі кожнай каманды рабілі ўсё магчымае, каб выйсці ў фінал, але яўная перавага была на баку меліяратараў – 6:2. У другім паўфінале выратавальнікі абыгралі гудагайцаў з лікам 5:2.

Такім чынам, у рашаючым матчы сышліся каманды ПМС і РАНС. Ігракі абедзвюх каманд былі стомлены папярэднімі гульнямі, тым не менш з апошніх сіл змагаліся за перамогу. У выніку мацнейшымі сталі меліяратары – яны разграмілі выратавальнікаў з лікам 8:2.