Команда Островецкого лесхоза заняла первое место на областной спартакиаде

ostrovets_by_leshoz1Па выніках абласной круглагадовай спартакіяды з улікам вынікаў зімовых лыжных гонак Астравецкі лясгас заняў першае агульнакаманднае месца.

У спартыўных спаборніцтвах прынялі ўдзел каля трохсот лесаводаў з розных куточкаў вобласці. Астравецкі лясгас прадстаўлялі спартсмены-аматары, кожны з якіх быў заяўлены толькі ў адным відзе.

На дыстанцыі 500 метраў не было роўных інжынеру па падрыхтоўцы кадраў Аксане Сацура, якая ў сваёй узроставай катэгорыі стала першай. Памочнік ляснічага Гервяцкага лясніцтва Дар’я Смольская на гэтай жа дыстанцыі ва ўзроставай катэгорыі да 35 гадоў паказала другі вынік. Майстар лесу Астравецкага лясніцтва Кацярына Агаркова хутчэй за ўсіх праплыла 50 метраў і заняла 1 месца. Бухгалтар дрэваапрацоўчага цэха Наталля Валуевіч стала другой у настольным тэнісе. У гіравым спорце ў вагавай катэгорыі 80-90 кілаграмаў вальшчык лесу Спондаўскага лясніцтва Сяргей Кавалеўскі паказаў другі вынік, а памочнік ляснічага Спондаўскага лясніцтва Віктар Фронскі у гэтым жа відзе заняў трэцяе месца (вагавая катэгорыя да 80 кілаграмаў).

Кубак круглагадовай спартакіяды работнікаў лясной  гаспадаркі атрымаў прадстаўнік каманды, начальнік вытворчага аддзела Віталь Шарэйка, які, дарэчы, у гульні ў футбол адзін забіў ажно чатыры галы.

Віншуем лясгасаўцаў з заслужанай перамогай!

Алена ГАНУЛІЧ.