Команда островецких милиционеров заняла первое место на чемпионате управления внутренних дел Гродненского облисполкома по лыжным гонкам

милиция лыжникиТры залатыя медалі, адзін сярэбраны і агульнакаманднае першае месца прывезла каманда Астравецкага раённага аддзела ўнутраных спраў з чэмпіянату ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама па лыжных гонках, які прайшоў ля Навагрудка ў спартыўна-біятлонным комплексе “Сялец”.

Нашы праваахоўнікі прадэманстравалі не проста добрыя, а выдатныя вынікі на лыжнай трасе. У асабістым першынстве сярод жанчын да 35 гадоў вядучы спецыяліст аддзялення грамадзянства і міграцыі Таццяна Васюкевіч заняла другое месца.
А ва ўзроставай катэгорыі сярод удзельніц старэйшых за 35 гадоў не было хутчэйшых і спрытнейшых за старшага інспектара аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Ірыну Віткевіч, якая заняла першае месца.
Пераможным дуплетам “выстралілі” ўдзельнікі-мужчыны. Сярод лыжнікаў да 40 гадоў пераможцам стаў старшы інспектар групы кадраў Аляксандр Качкан, а ў старэйшай узроставай катэгорыі першым фінішаваў старшы інспектар дзяжурнай аператыўна-дзяжурнай службы Андрэй Юшкевіч.
У выніку каманда Астравецкага РАУС заняла першае агульнакаманднае месца. Віншуем!

----------------------------
Марына БАРОК.