Какие футболисты играют лучше: городские или деревенские?

Гарадскія і вясковыя футбалісты высвятлялі, хто з іх лепшы на полі, падчас таварыскага матча па футболе.


Гэтае спаборніцтва стала добрай трэніроўкай перад абласнымі спаборніцтвамі, якія пройдуць пазней. На гарадскім стадыёне сустрэліся каманды 1991-93 і 1999-2000 гадоў нараджэння.

Першымі на поле выйшлі старэйшыя футбалісты. Зладжаная гульня вяскоўцаў у выніку не пакінула шансаў гараджанам – матч скончыўся з лікам 7:1 на карысць першых.

А вось сустрэча каманд малодшага ўзросту атрымалася больш цікавай і напружанай. Спачатку гараджане вырваліся наперад 1:0, затым вяскоўцы не толькі зраўнялі лік, але і забілі яшчэ два галы. Аднак футбалісты з Астраўца не дазволілі сапернікам расслабіцца і хутка зраўнялі лік 3:3. Затым гульня праходзіла роўна: перавага была на баку то адной, то другой каманды, вострыя моманты ўзнікалі каля абодвух варот і па чарзе завяршаліся галамі. У выніку матч закончыўся ўнічыю 6:6.


-------------------------------

Марына МАЦКЕВІЧ.

Фота Антона МАЛЬШЭЎСКАГА.