Итоги первенства по лёгкой атлетике Островецкого района
Уменне хутка бегаць і хадзіць, скакаць у даўжыню і дэманстраваць лёгкасць і добрую фізічную форму – усё гэта юныя спартсмены Астравеччыны дэманстравалі падчас адкрытага першынства па лёгкай атлетыцы Астравецкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Спаборніцтва праходзіла сярод удзельнікаў 1999-2000, 2001 гадоў нараджэння і яшчэ маладзейшага ўзросту на базе Гудагайскай школы.На прызыўны заклік адкрытага спаборніцтва адгукнуліся 20 юных лёгкаатлетаў з Ашмян, якія прыехалі сябе паказаць і іншых паглядзець разам са сваімі трэнерамі. Усяго ж у спаборніцтве ўдзельнічалі 72 юныя спартсмены.
Прабегчы трыццаць, трыста, шэсцьсот ці нават тысячу метраў, скокнуць з месца ў даўжыню ці хутка прайсці – не прабегчы, а менавіта прайсці – кіламетр – гэта не выклікала асаблівых цяжкасцей у юнакоў і дзяўчат. І яны стараліся зрабіць усё як мага хутчэй і не дапусціць памылак. У кагосьці гэта атрымалася бездакорна, а камусьці толькі крышку не хапіла да перамогі.
Падчас першынства многія рабяты прадэманстравалі добрыя вынікі. Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны дыпломами і ме-далямі. А Аліна Кяжун, Маргарыта Баруўка, Аляксандр Васілеўскі, Валерыя Юркойць, Міхаіл Ярмаковіч, Андрэй Янкун, Інэса Браніцкая, Вікторыя Ляшёніс і Дзіяна Юцкевіч былі залічаны кандыдатамі ў зборную каманду лёгкаатлетаў раёна, якая будзе выступаць у Слоніме на першынстве вобласці. Пажадаем ім удачы!
Арганізатары першынства выказваюць падзяку аддзелу фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама, Гудагайскай сярэдняй школе і Варнянскаму НПК за дапамогу ў правядзенні спаборніцтва.
-------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.
Фота з сайта anspideal.ie.