Гервятские стритболисты заняли третье место на областной спартакиаде
Стрытбол па-гервяцку даўно зарэкамендаваў сябе ў спартыўных спаборніцтвах. Вырастаюць школьнікі і змяняюцца пакаленні ігракоў, але гервятцы, якіх трэніруе Анатоль Кавалеўскі, упэўнена трымаюць марку. Вось і нядаўна бронзавым прызёрам вярнулася каманда стрытбалістаў з Гервят з абласной спартакіяды дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства сярод удзельнікаў 2000-2001 гадоў нараджэння.Шлях да ганаровага п’едэсталу быў няпростым. Спачатку прайшлі занальныя спаборніцтвы, дзе за права выйсці ў фінал змагаліся прадстаўнікі чатырох раёнаў: Іўеўскага, Смаргонскага, Ашмянскага і Астравецкага. Спаборнічалі каманды дзяўчат і юнакоў. У выніку гервяцкія хлопцы занялі абсалютнае першае месца, выйграўшы ўсе сустрэчы з розніцай у восем ачкоў, і прайшлі ў фінал.
Дзяўчаты таксама прадэманстравалі добрую гульню, але ўсё ж прайгралі саперніцам з Іўя і сталі другімі.
Фінальныя спаборніцтвы прайшлі ў Гродне. Сапернікамі нашых стрытбалістаў сталі каманды Гродзенскага і Навагрудскага раёнаў, а таксама Кастрычніцкага раёна горада Гродна.
Гульні праходзілі па кругавой сістэме. Спачатку гервятцы гулялі з Кастрычніцкім раёнам, у якога выйгралі з лікам 12:8. Мацнейшымі аказаліся нашы спартсмены і падчас сустрэчы з Навагрудскім раёнам – 10:6. Усё вырашала спаборніцтва з камандай Гродзенскага раёна, якая ў мінулым годзе стала чэмпіёнам Рэспуб-лікі Беларусь. Аднак нашых ігракоў гэта не спалохала, і яны прадэманстравалі цудоўную гульню і выклаліся па поўнай – гульня праходзіла ачко ў ачко. У выніку гервятцаў ад перамогі аддзяліла ўсяго толькі адно ачко – 7:8 выйгралі гродзенцы. Такім чынам наша каманда заваявала пачэснае трэцяе месца.
Віншуем!
Марына МАЦКЕВІЧ.
