Гервятские стритболисты доказали, что они - лучшие в районе
Аматары хуткіх пасаў і дакладных кідкоў у кальцо сабраліся на спартыўнай пляцоўцы гімназіі №1 на раённым спаборніцтве па стрытболе сярод працоўных калектываў.Пагуляць у стрытбол выказалі жаданне 7 каманд: СВК “Гервяты”, ДЛГУ “Астравецкі лясгас”, раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, зборная каманда Астраўца, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, вучні гімназіі №1 і школьнікі Гервяцкай сярэдняй школы.
Удзельнікі былі падзелены на дзве групы, з кожнай у наступны этап спаборніцтваў выходзілі па дзве каманды. У першым паўфінале сустрэліся каманды РАНС і ПМС: 11:3 – перамогу святкавалі выратавальнікі. А ў другім паўфінале спартсмены СВК “Гервяты” разграмілі сапернікаў з лясгаса – 8:0.
Ва ўпартай схватцы за трэцяе месца меліяратары ўсё ж вырвалі перамогу ў лесавікоў – 8:6.
Фінальная сустрэча парадавала гледачоў прыгожай гульнёй, але не прынесла нечаканасцяў: стрытбалісты СВК “Гервяты” ў чарговы раз даказалі, што яны лепшыя ў гэтым відзе спорту і з лікам 8:5 абыгралі каманду РАНС.
Марына МАЦКЕВІЧ.
