Где в Островецком районе можно позаниматься спортом или насладиться водными процедурами?

про бассейнПлыві, малыш!


Самаму маленькаму наведвальніку басейна, размешчанага ў дзіцячым садку №1 г. Астравец, усяго 1 год і 9 месяцаў. На заняткі ў басейн Максім Жукоўскі прыходзіць разам з мамай. Прычым у садку хлопчык не толькі плавае, але і наведвае музычна-забаўляльныя і развіваючыя заняткі ў “Малышкінай школе”, якая тут функцыянуе і наведваць якую могуць дзеці з паўтарагадовага ўзросту.

На жаль, пакуль што Астравец не можа пахваліцца аквапаркам ці хаця б басейнам, таму з асаблівай радасцю астраўчане ўспрынялі вестку, што ў бліжэйшы час і ў нас пачнецца будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага цэнтра, у якім з'явіцца басейн, – і неўзабаве атрымаць асалоду ад водных працэдур змогуць усе жадаючыя.
про бассейн11Першыя крокі ў вырашэнні гэтай праблемы былі зроблены ў пачатку мінулага года, калі адкрыўся новы дзіцячы сад, аснашчаны басейнам.
– Наш басейн невялікі, – расказвае кіраўнік фізічнага выхавання ясляў-сада №1 г. Астравец Юлія Чаславаўна Локцік, – але дзеці з задавальненнем яго наведваюць.
Да абеду тут праходзяць заняткі для дашкольнікаў, якія наведваюць садок, а пасля абеду выхаванцы маюць магчымасць займацца на платнай аснове.
– Жадаючых дадаткова пазаймацца ў басейне нямала, – працягвае Юлія Чаславаўна. – Бацькі разумеюць, што ў фізічным развіцці дзіцяці плаванне адыгрывае важную ролю. Ды і кошт заняткаў невялікі – 22 тысячы рублёў за паўгадзіны плавання.
Наведваць басейн можа любое дзіця дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту – зразумела, пры прадстаўленні адпаведнай медыцынскай даведкі. Штодзень з 17 да 19 гадзін тут праходзяць індывідуальныя заняткі, удзельнікамі якіх становяцца і бацькі дзяцей.
– Самаму маленькаму нашаму наведвальніку няма і двух гадоў. У басейн ён прыходзіць з бацькамі. Як правіла, індывідуальныя заняткі праводзяцца невялікімі групамі па 3-4 чалавекі – гэта вельмі добра і для дзяцей , і для інструктара, – расказвае Юлія Чаславаўна.
про бассейн1Папулярнасцю басейн карыстаецца і ў канікулярны час – паплаваць сюды прывозяць вучняў пачатковых класаў з усіх школ раёна.
– Мы вядзём строгі кантроль за захаваннем правіл тэхнікі бяспекі пры навучанні плаванню і за санітарна-гігіенічнымі патрабаваннямі. Актыўна займаемся аказаннем платных паслуг, – расказвае дырэктар ясляў-сада №1 Павел Уладзіслававіч Рынкевіч. – За мінулы год на іх арганізацыі змаглі зарабіць 16 мільёнаў рублёў.
У басейне ясляў-сада №1 з задавальненнем навучаць ваша дзіця плаваць. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 77-6-00 ці на сайце гэтай дашкольнай установы.

Спартыўны падыход


З нядаўняга часу школьныя спартыўныя залы практыкуюць аказанне паслуг насельніцтву ў пазаўрочны час. Пра тое, як наладжана гэтая работа ў гімназіі №1, нам расказала яе дырэктар Алена Чаславаўна Севасцьян.

спорт в гимназии– У першай палове дня ў нашай спартыўнай зале праходзяць урокі фізічнай культуры. А ў другой палове дня работа спланавана так, каб можна было праводзіць спартыўныя секцыі, заняткі для вучняў, па стану здароўя аднесеных да спецыяльнай медыцынскай групы, выдзелены час для агульных заняткаў вучняў і бацькоў, а таксама згодна з графікам праходзяць спартыўныя секцыі для дарослых, – расказвае Алена Чаславаўна.
У выніку спартыўная зала гімназіі з панядзелка па пятніцу занятая да 22 гадзін. Папулярнасцю карыстаюцца спартыўныя секцыі па валейболе і тэнісе, якія наведваюць супрацоўнікі Прадстаўніцтва АТ “НІАЭП” у Рэспубліцы Беларусь, Астравецкага лясгаса, ААТ “Цэнтрэнергамантаж”, ТАА “Карпарацыя АК ЭСКМ”, ААТ “Белэлектрамантаж” і РУП “Беларуская АЭС”.
– Сярэдні кошт заняткаў для арганізаванай групы ў спартыўнай зале складае 2,5 мільёна за 8 гадзін, – расказвае дырэктар гімназіі. – Акрамя таго, мы можам прапанаваць жанчынам і мужчынам абанемент у трэнажорны зал, кошт якога за 8 наведванняў складае 200 тысяч рублёў, – і многія карыстаюцца гэтай прапановай. Напрыклад, на сакавік гэтага года 30 жыхароў нашага райцэнтра набылі такія абанементы.
Не пустуе спартыўная зала гімназіі №1 і ў выхадныя дні: тут праводзяцца гадзіны футбола і заняткі па агульнай фізічнай падрыхтоўцы для гімназістаў. Акрамя таго, у гэтыя дні арганізаваны бацькоўскія гадзіны – спартыўную залу бясплатна могуць наведваць бацькі дзяцей, што вучацца ў гэтай установе. У выхадныя дні практыкуецца арэнда спартыўнай залы арганізацыямі, а таксама правядзенне тут спартыўных мерапрыемстваў рознага ўзроўню.
Прыхільнікаў здаровага ладу жыцця чакаюць не толькі ў гімназіі, але і ў іншых навучальных установах нашага горада і раёна, дзе можна заняцца фізкультурай і спортам і адпачыць пасля працоўнага дня з мячом ці ракеткай у руках.
Уся неабходная інфармацыя аб графіках работы школьных спартыўных залаў і кошце наведвання размешчана на сайтах навучальных устаноў.

Активно отдохнуть


Поиграть в игровые виды спорта, позаниматься легкой атлетикой, проверить силу мускулов на тренажерах или просто «размять кости» на спортивной площадке – все это можно сделать в Островецком физкультурно-оздоровительном комплексе «Старт».

фок старт– Здесь функционируют два зала: тренажерный и спортивный, – проводит экскурсию по своим «владениям» заведующий ФОКом Валерий Перко. – Они не пустуют – к нам приходят заниматься и дети, и взрослые. Физкультурно-оздоровительный центр работает с 14.00 до 21.00 – график был специально составлен таким образом, чтобы каждый желающий мог позаниматься после работы. Суббота и воскресенье – выходные, если тут не проходят какие-нибудь запланированные соревнования.
фок старт1В ФОКе «Старт» ежедневно проводятся занятия в секции по легкой атлетике. С юными спортсменами занимается тренер Островецкой детско-юношеской спортивной школы Игорь Дмитриевич Ганулич. И, нужно отметить, достаточно успешно: с областных соревнований его воспитанники нередко возвращаются призерами и победителями.
фок старт2Приходят в «Старт» и взрослые: здесь можно поиграть в волейбол, баскетбол, стритбол. Для любителей «покачаться» всегда открыт тренажерный зал.
– Занятия со взрослым населением, как правило, проходят на платной основе два раза в неделю – во вторник и четверг, – продолжает Валерий Перко. – Абонемент посещений на месяц стоит 120 тысяч. И люди приходят – как в индивидуальном порядке, так и целыми коллективами. Например, у нас прочно «прописались» сотрудники районной больницы, жилищно-коммунального хозяйства, Белтелекома.
Еще один физкультурно-оздоровительный комплекс находится в деревне Гервяты. И хоть численность посетителей здесь меньше, чем в Островце – все же сказывается сельская «прописка», – но условия для занятия спортом – на достойном уровне. Спортивный комплекс работает с 18.00 до 22.00 ежедневно, кроме выходных. Здесь можно поиграть в настольный и большой теннис, мини-футбол, позаниматься на тренажерах. Особенной популярностью среди школьников пользуется секция по баскетболу, в которой ребят не первый год тренирует учитель физкультуры Анатолий Мечиславовчи Ковалевский – про их успехи и победы мы уже не раз писали на страницах газеты.

-----------------------------------------------------
Матэрыялы падрыхтавалі Алена ЯРАШЭВІЧ і Марына МАЦКЕВІЧ.