Две золотые медали принесли юные островецкие легкоатлеты сборной команде Гродненской области
Два залатыя медалі прынеслі зборнай камандзе Гродзенскай вобласці астравецкія юныя лёгкаатлеты – і тым самым дапамаглі заняць агульнакаманднае другое месца на першынстве рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы сярод рабят 1996-97 гадоў нараджэння, якое прайшло ў Брэсце.Насця Рароўская (трэнер В.У. Марцішэўскі) не пакінула ніякіх шансаў саперніцам у спартыўнай хадзьбе ні на дыстанцыі 5 кіламетраў, ні на дыстанцыі 3 кіламетры. Дзяўчына ўпэўнена прыйшла першай і такім чынам заваявала залаты медаль.
Яшчэ адно золата заваяваў Максім Андралойць, які трэніруецца ў І.Д. Гануліча. Хлопцу не было роўных у бегу на 60 метраў з бар’ерамі. У скачках у вышыню Максім заняў чацвёртае месца.
Нядрэнна выступілі і іншыя астравецкія спартсмены. Віталій Гудойць (трэнер А.М. Кавалеўскі) стаў чацвёртым у шасцібор’і, а Аліна Саўко (трэнер Ю.Р. Саўко) на дыстанцыях 400 і 800 метраў прыбегла пятай.
Такім чынам, з дапамогай астравецкай чацвёркі лёгкаатлетаў каманда Гродзенскай вобласці заняла другое месца ў першынстве. А пераможцы – Насця Рароўская і Максім Андралойць – сталі кандыдатамі на ўключэнне ў зборную каманду на чэмпіянат міра па лёгкай атлетыцы, які пройдзе летам у Данецку.
-----------------------
Марына БАРОК.